Boeing B-52 Stratofortress

Boeing B-52 Stratofortress
англ.: B-52 Stratofortress
Тып land-based strategic jet bomber[d] і aircraft with 8 jet engines[d]
Распрацоўшчык Boeing
Вытворца Boeing
Першы палёт 15 красавіка 1952[1][2]
Пачатак эксплуатацыі 1955
Эксплуатанты ваенна-паветраныя сілы ЗША і Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы
Адзінак выраблена 744[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Boeing B-52 Stratofortressамерыканскі міжкантынентальны стратэгічны бамбардзіроўшчык кампаніі Боінг, які стаіць на ўзбраенні ВПС ЗША з 1955 года.

Самалёт прыйшоў на змену бамбардзіроўшчыку B-36. На дагукавай хуткасці на вышынях да 15 кіламетраў ён здольны несці розныя віды зброі, у тым ліку ядзерныя зарады. Асноўная задача, для якой B-52 распрацоўваўся — даставіць дзве тэрмаядзерныя бомбы вялікай магутнасці да любой кропкі СССР.

Адна з мадыфікацый — B-52G — з’яўляецца абсалютным рэкардсменам па далёкасці сярод баявых самалётаў. Гэта таксама адзін з нямногіх ваенных самалётаў, якія знаходзяцца на службе бесперапынна больш за паўстагоддзя. Нягледзячы на тое, што лятальны апарат распрацоўваўся ў канцы 1940-х—пачатку 1950-х, ён па-ранейшаму застаецца асноўным самалётам далёкай бамбардзіровачнай авіяцыі амерыканскіх ВПС (разам з B-1 Lancer) і будзе заставацца такім, як мінімум, да 2030 года. На мадэрнізацыю самалётаў плануецца выдаткаваць 11,9 млрд долараў[4].

  1. http://www.boeing.com/resources/boeingdotcom/history/pdf/Boeing_Chronology.pdf
  2. https://web.archive.org/web/20080120095013/http://www.boeing.com/history/chronology/chron08.html
  3. https://media.defense.gov/2010/May/26/2001330264/-1/-1/0/AFD-100526-026.pdf
  4. Upgrades aim to extend B-52 bombers' already long lives. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013. Праверана 19 жніўня 2013.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search